Вучнi актыўна прымалi ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў пра зiму i Новы год, у стварэннi выставы «Слоўнiк у малюнках», у конкурсе «Знаўцы мовы» i алiмпiядзе па беларускай мове.
Але асаблiвую цiкавасць вызвала акцыя «Гавары са мной па-беларуску» i выстава «Бабулiн куфэрак» (прадметы побыту нашых продкаў).
Лепшымiў чытаннi вершаў былi: Гнедзька Анастасiя 2 «А», Паўлюкавец Марыя 3 «В», Калбоўская Алiна 4 «А».
Лепшымi знаўцамi мовы аказалiся Якiмовiч Ксенiя 2 «Б», Капусцiч Кiрыл 3 «А», а таксама каманда 4 «А» ( Гарагляд Марыя, Людвiчэнка Мiкiта, Адамовiч Ганна, Калбоўская Алiна, Яраховiч Алеся, Вокса Веранiка).
У алiмпiядзе перамаглi: 1 месца – Варварскi Сяргей; 2 - Калбоўская Алiна i Баран Вiкторыя; 3 – Зелянко Лiзавета i Токар Дар'я.
Праводзiлi тыдзень настаўнiкi Цяльпук А. Л., Пракапцова В.П.