Вучні 6 “А” і 10 класаў расказалі пра час знаходжання Я.Коласа ў Лунінцы, прачыталі вершы паэта, паказалі інсцэніроўку з паэмы “Сымон-музыка”, праспявалі песню на словы Я.Коласа. Гасцямі свята былі краязнаўца Лунінеччыны Канапацкая Т.В., вучні і настаўнікі з Сінкевіцкай школы і гімназіі г. Лунінца. Свята прайшло цікава, у цёплых сяброўскіх абставінах.