2017 год – гэта 500-гадовы юбілей беларускага кнігадрукавання.
Вучні 10 і 8 “А” класаў пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Бірыла Г.Ф. і Баўкуновіч В.А. падрыхтавалі мерапрыемства “Імя, славутае ў вяках”, прысвечанае першадрукару, асветніку, перпкладчыку Францыску Скарыне, і выступілі перад вучнямі школы.
Пачалося яно з песні “Спадчына” на словы Я. Купалы, якую выканала Бугакава Яўгенія. Затым вучні зрабілі завочнае падарожжа па жыццёвых сцежках Скарыны, суправаджаючы яго слайдамі; чыталі вершы беларускіх паэтаў пра першадрукара, паказвалі інсцэніроўкі.
Завяршылася мерапрыемства паказам прэзентацыі аб ушанаванні продкамі памяці пра Ф.Скарыну.