Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.01.2018

сустрэча з супрацоўнікам музея Якуба Коласа Іванам Дубовікам

20 студзеня адбылася сустрэча з супрацоўнікам музея Якуба Коласа Іванам Дубовікам і стала кульмінацыяй Тыдня беларускай мовы і літаратуры.

Дзе ў Лунінцы жыў Якуб Колас?

Адказ на гэтае пытанне далі  вучні, хаця памятная мясціна пакуль і не адзначана адпаведнай шыльдай.

  Такая дасведчанасць стала вынікам своеасаблівага культуралагічнага “марафону”, які ажыццявіў вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Госць з Мінска прадэманстраваў копіі экспанатаў Дома Коласа, правёў відэаэкскурсіі па мясцінах, дзе нарадзіўся, працаваў і жыў народны пясняр. Лекцыя завяршылася віктарынай з уручэннем прызоў знаўцам спадчыны аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай мовы. Добрае веданне біяграфіі і твораў Якуба Коласа паказалі вучні, што сведчыць аб высокім узроўні выкладання беларускай літаратуры.

  Асаблівым настроем адзначалася размова ў нашай школе. Менавіта на яе месцы ў свой час быў будынак народнага пачатковага вучылішча, дзе ў загадчыка Вікенція Філіповіча – сакурсніка па Нясвіжскай семінарыі – у 1911-1912 гг. жыў Канстанцін Міцкевіч і вёў дадатковыя заняткі з юнымі лунінчанамі. Дарэчы, для нас гэты факт выявіў Леў Мірачыцкі, супрацоўнік Дома Коласа, які наведаў Лунінец у 1960 годзе. Другім быў Георгій Міцкевіч – у 1992-ім дырэктар Стаўбцоўскага філіяла даў старт “Лунінецкім Каласавінам”. Цяперашні госць – трэці прадстаўнік музея Якуба Коласа на лунінецкай зямлі, якому за цікавы расповяд дзякавалі юныя і дарослыя лунінчане.