Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай школе мы таксама адзначалі гэты дзень.
У пачатковай школе ў межах Міжнароднага дня роднай мовы адбылося мерапрыемства пад назвай “Мова родная – мова модная!”. Так вучні 2-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў, які падрыхтавалі бібліятэкары нашай школы. З захапленнем слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі вершы на роднай мове. Лепшыя чытальнікі былі ўзнагароджаны граматамі.Мы ўдзячны чытальнікам, слухачам, а таксама настаўнікам пачатковых класаў, якія падрыхтавалі вучняў да конкурсу.