Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.03.2020

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе

Вучні 7 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Лунінца" падчас класнай гадзіны "Хто мы? Што мы? Адкуль мы?" захацелі разабрацца ў тым, ці маем мы права называцца беларусамі. З гэтым пытаннем яны звярнуліся да школьнага актыву і настаўнікаў кафедры беларускай мовы і літаратуры. Менавіта таму было вырашана правесці Тыдзень роднай мовы. Правесці не для галачкі, а з разуменнем пастаўленай задачы – папулярызаваць родную мову ў асяроддзі сучаснай моладзі.

Старт быў дадзены не ў панядзелак, як пачынаецца звычайны тыдзень, а ў пятніцу, 21 лютага, бо ўсім нам вядома, што ў гэтую дату адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Акрамя таго, увесь Тыдзень беларускай мовы і літаратуры вырашылі прысвяціць 85-годдзю вядомага суайчынніка – Рыгора Барадуліна, якое якраз трапіла ў межы запланаваных мерапрыемстваў.

Якія ж мерапрыемствы ў нас праходзілі? Давайце ўзгадаем самыя вялікія.

Кокурс матыватараў “Я – За Родную Мову!” і конкурс відэаролікаў выразнага чытання вершаў Рыгора Барадуліна “Праз мяне ўбач паэта” праводзіліся праз Інтэрнэт, што было вельмі зручна для эканоміі вучнёўскага часу і вызначэння перможцаў.

Дзейнасць інфармацыйнай групы “”Светач” была накіравана на папулярызацыю творчасці паэта-юбіляра, на раскрыццё невядомых фактаў яго жыцця, на штуршок да вывучэння роднай мовы і літаратуры.

 Адбыўся ў нашай школе і конкурс выканаўцаў беларускай песні “Рэха душы”, падчас якога ўдзельнікі не толькі спявалі, але і танцавалі і ігралі на розных інструментах.

Акцыі “Пішам верш разам!” і “Малюем разам!” паказалі, як рабяты могуць і ўмеюць працаваць у камандзе… А акцыя “Слова паэта гучыць!” з дапамогай школьнага радыё данесла да шырокага слухача невядомыя дзецям і дарослым вершы Рыгора Барадуліна.

Кожны дзень праходзіла па тры-чатыры розныя мерапрыемствы. Болей таго, 21 лютага мела месца агульнашкольная акцыя “Скажы на роднай мове!”, калі і на перапынках, і на ўроках (не толькі беларускай мовы і літаратуры!) можна было з лёгкасцю пачуць беларускае слова!

Вынікі былі падведзены 29 лютага на сустрэчы вучняў з мясцовымі паэтамі, дзе кожны мог выступіць з прачытаннем верша Рыгора Барадуліна альбо агучыць свой уласны твор, чым некаторыя настаўнікі і скарысталіся. Госці прэзентавалі школьнай бібліятэцы свае кнігі, а дзеці падзяліліся з імі ўзнёслым настроем і цёплымі ўсмешкамі.

Можна смела сказаць, што Тыдзень беларускай мовы і літаратуры дасягнуў пастаўленых перад ім мэт, бо і зараз чуваць, як у кабінетах абмяркоўваюць чыёсьці выступленне або выказванне. Не трэба і думаць пра тое, што родная мова знікне, пакуль у нас з вамі будуць такія вучні!

Андрэй Мікалаевіч Кіслюк,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “СШ №1 г.Лунінца”