Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.01.2022

Незгасальная зорка Багдановіча

Які самы просты, але дзейсны метад папулярызацыі роднай мовы ў школе? Правільна: праводзіць большую колькасць вясёлых і карысных мерапрыемстваў. Менавіта па гэтай прычыне ў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Лунінца” і адбываюцца пастаянна Тыдні беларускай мовы і літаратуры. Чарговаму з іх назву падабралі маладую, поўную задору і … суму – “Незгасальная зорка Багдановіча”.

Пра запланаваныя мерапрыемствы і графік іх правядзення абвяшчаў насценны адрыўны каляндар, распрацаваны кафедрай беларускай мовы і літаратуры. Ён заклікаў да ўдзелу ў мерапрыемствах кожнага жадаючага – клас і ўзрост не адыгрывалі ніякай ролі… Непасрэдна сам Тыдзень пачаўся з працы школьнай агітбрыгады, члены якой распавядалі пра жыццё і дзейнасць маладога беларускага паэта Багдановіча. Трэба прызнаць, што факты з біяграфіі галоўнага героя нашай размовы, сабраныя юнакамі і дзяўчатамі, былі незвычайнымі, новымі, незнаёмымі... Агітбрыда збірала на свае выступленні такую вялікую колькасць зацікаўленых слухачоў, што прыходзілася выступаць паўторна!

Размешчаныя па школе афарызмы маладога прадстаўніка беларускай літаратуры цесна перапляталіся з самымі яркімі і малавядомымі ўласнабеларускімі словамі, пераклад якіх ішоў следам за выявамі да гэтых моўных адзінак. Усё разам гэта служыла ўказаннем маршруту да месца правядзення школьнай віктарыны “Такі невядомы вядомы Багдановіч…” Дарэчы, жадаючых паўдзельнічаць у неардынарным мерапрыемстве назбіралася столькі, што прыйшлося падзяліць усіх ажно на чатыры каманды! І зноў: цікавыя факты з жыцця юнака Максіма і яго сям’і, прэзентацыі, заданні па валоданню роднай мовай, сцэнкі і імправізацыі… У выніку – узнёслы настрой, новыя сябры, свежыя веды…

Захацеў “дзясятку” атрымаць? Калі ласка! Вось толькі прыйдзецца папрацаваць, прыняўшы ўдзел у пакласавай акцыі “Хто хутчэй”. Падчас яе вучні выконвалі тэсты, пісалі мінісачыненні, змагаліся з крыжаванкамі, рашалі рэбусы…

Пікам Тыдня беларускай мовы і літаратуры стала агульнашкольная акцыя “Чароўны аркуш”. Гэта быў творчы конкурс, падчас якога каманды з кожнага класа павінны былі намаляваць карціну на тэму “Прырода ў творах Максіма Багдановіча”. Тут залічвалася ўсё: веданне творчасці паэта, эстэтычнасць, арыгінальнасць, прафесіяналізм і, што самае галоўнае, адзінства заяўленай каманды. Самыя лепшыя працы (і не толькі іх!) можна ўбачыць, прайшоўшы па QR-кодзе, прапанаваным у артыкуле.

Цёплая і душэўная атмасфера панавала падчас сустрэчы вучняў з мясцовымі літаратарамі і даследчыкамі. Дзеці не толькі змаглі пачуць цікавыя гісторыі з вуснаў знакамітых землякоў, але і атрымаць парады для больш эфектыўнай творчай дзейнасці, частку з якіх яны здолелі прымяніць ужо падчас конкурса чытальнікаў вершаў Максіма Багдановіча. Пераможцы гэтага мерапрыемства заслужылі права прыняць удзел у сустрэчы-рэквіеме “Незгасальная зорка на нашым небасхіле”, якая мела месца ў раённай бібліятэцы…

Надоўга запомняцца вучням інтэрактыўная гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”, інтэлектуальны конкурс “Знаўцы беларускай мовы”, “Слабое звяно”… А калі што і прызабудзецца, то на прасторах Інтэрнэта лёгка можна будзе знайсці відэаролікі з інтэрв’ю “Жадаю мове сваёй…”, якія вучні рабілі самастойна, падключыўшы да гэтага сваіх настаўнікаў і блізкіх.

Не, не згасне ў дзіцячых сэрцах Зорка Багдановіча, не забыцца нашым вучням пра маладога, але такога невядомага вядомага Паэта, пакуль разам будзем успамінаць пра яго і мову, якую ён любіў усёй душой!..

Кіслюк Андрэй,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Лунінца”