Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.02.2023

«Радзіма мая, у марах, у песнях, у словах...»

«Радзіма мая, у марах, у песнях, у словах...» - пад такім дэвізам 25 лютага ваўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны цэнтр маладзёжнай творчасці» адбыўся гала-канцэрт абласнога этапу VII Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці«Прывітанне, свет!».

 Падчас канцэрта дэманстравалі свае таленты лепшыя з лепшых удзельнікаў (амаль 600) Брэсцкай вобласці, якія былі адабраныя падчас мясцовых (рэгіянальных) этапаў.

Лунінецкі раён прадставілі 35 ўдзельнікаў, у тым ліку, узорны фальклорны ансамбль «Сунічка» (ДУА «Сярэдняя школа No 1 г.Лунінца» Брэсцкай вобласці. Яркае, запамінальнае выступленне, прыгожыя касцюмы, уменне артыстаў трымацца на сцэне – вынік сумеснай працы кіраўнікоў ансамблю «Сунічка» - Уладзіміра Каленікавіча і Людмілы Іванаўны Калянковіч і іх выхаванцаў. Вынік – дыплом I ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
Падчас цырымоніі ўзнагароджання, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама І.А.Папова адзначыла, што конкурс «Прывітанне, свет!» - гэта «алімпіяда творчасці, у якой прынялі ўдзел лепшыя з лепшых». Пераможцы абласнога этапу прымуць удзел у Рэспубліканскім (заключным) этапе агляду-конкурсу «Прывітанне, свет!» у горадзе Мінску ў сакавіку. А пакуль - пажадаем усім удельнікам далейшых поспехаў!

Таццяна Насковіч,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
ДУА «Сярэдняя школа No1 г.Лунінца»