Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.02.2024

«Neoпеснi.by» - музычны фестываль-апавяданне

Нацыянальная беларуская культура – неабсяжны скарб, які пры ўмелым выкарыстанні адкрывае новыя магчымасці ў выхаванні дзяцей.

 Выхаванне на аснове народных традыцый забяспечвае фарміраванне нацыянальнай свядомасці і нацыянальнай годнасці падрастаючага пакалення, развівае ў яго патрыятычныя пачуцці да Радзімы. Патрыятычнае выхаванне пачынаецца з любові да сваёй сям'і, школы і Малой Радзімы, з ведання народных звычаяў, свят, абрадаў і мінулага краіны.

Беларускі фальклор з'яўляецца бясцэнным нацыянальным багаццем. Але, на жаль, у сучасным грамадстве няма прызнання таго, што аўтэнтычны фальклор у сваіх лепшых праявах — гэта асаблівае аўтэнтычнае мастацтва. Бо гэта мастацтва прынцыпова іншай прыроды. У сваіх лепшых праявах гэта мастацтва на ўзроўні шэдэўра, але сёння ім ніхто не жадае займацца як належыць. Калі для папулярызацыі класічнай музыкі ёсць цэлая сістэма: музычная школа, каледж, кансерваторыя, філармонія, — то для мастацтва вуснай традыцыі сістэма не створана. Патрэбны рэальныя праекты, якія знаёмяць з ім шырокія колы грамадства, папулярызуюць аўтэнтычны фальклор, узнімаюць яго на ўзровень высокага мастацтва.

          З мэтай захавання і развіцця народнай песеннай культуры і музычнай творчасці, садзейнічання прапагандзе традыцыйных каштоўнасцей, захавання пераемнасці пакаленняў у асваенні традыцыйнай культурнай спадчыны, адраджэння самабытных фальклорных песенна-абрадавых традыцый роднага краю ў іх мясцовай спецыфіцы 17 лютага ва ўстанове адукацыі “Брэсцкі абласны цэнтр маладзёжнай творчасці” быў праведзены I адкрыты фестываль-конкурс вакальна-харавой творчасці «Neoпеснi.by». На суд журы усяго было прадстаўдена 48 нумароў у намінацыях: аўтэнтычная песня, народны вакал, стылізацыя народнай песні, аўтарская песня ў народнай апрацоўцы.

             Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Лунінца” і Лунінецкі раён на фестывалі прадставіў Насковіч Канстанцін, выхаванец узорнага фальклорнага ансамбля “Сунічка”. У першым туры, які праводзіўся пад дэвізам "Песні свайго рэгіёну", пад акампанемент скрыпкі Канстанцін выканаў аўтэнтычную песню “Сухі дуб”. Акампаніятар – Уладзімір Каленікавіч Калянковіч, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля “Сунічка”.

             Дэвіз другога этапа - «Абляці наша песня палі, гарады, слаў родную Айчыну і шчасце працы» (да 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці). На гэтым этапе Канстанцін выканаў стылізаваную народную песню “Світы місяц”. Вынік – дыплом другой ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

Прымаю удзел у фестывалях і конкурсах розных узроўняў. Першы адкрыты фестываль-конкурс вакальна-харавой творчасці «Neoпеснi.by» не стаў выключэннем. – Дзеліцца ўражаннямі Канстанцін Насковіч. - Лічу, што з пастаўленай задачай я справіўся. Удзельнікі фестываля-конкурса – прадстаўнікі розных устаноў адукацыі і культуры Брэсцкай вобласці. Гэты конкурс – гэта свайго роду музычнае апавяданне аб святасці традыцый і пераемнасці пакаленняў, вялікай сіле кахання і сяброўства, духоўных і сямейных каштоўнасцях, малой радзіме і чыстых крыніцах чалавечага натхнення. Фестываль завяршыўся, але назаўсёды застанецца ў памяці кожнага ўдзельніка. І, хочацца спадзявацца, што ён стане традыцыйным.

На жаль, з кожным годам застаецца ўсё меньш носьбітаў традыцый. Наша задача – вывучаць і папулярызаваць беларускія нацыянальныя традыцыі і абрады, ўсё тое, што стварылі нашыя продкі, бо гэта – наша спадчына, наша жыццё…